Вячоркі
Забава для дзяцей старэйшай группы.
Праграммныя задачы:
- фарміраваць увагу, сяброўскія адносіны паміж дзяцьмі;
- развіваць цікавасць да музычнага выканання і творчасці;
- выхоўваць павагу і цікавасць да беларускіх традыцый.
Матэрыял і абсаляванне: макет печы, стол, лавы, ручнікі для танца, прадметы старадаўняга быту, дудка, дзіцячыя музычныя інструменты, пірагі.
Ход мерапрыемства:
Вяд. З глыбокай даўніны прыйшоу да нас гэты народны звычай - беларускія пасядзелкі. Доўгімі зімнімі вечарамі збіраліся жанкі, мужыкі, сялянская молодзь для рукадзелля і пражы. А больш для забаў і песен.
Вось і мы запрашаем вас на беларускія пасядзелкі.
Уваходзіць Гаспадар і Гаспадыня.
Гаспадар: Запрашаем на вячоркі!
Гаспадыня: Добры вечар! Шчодры вечар!
Гаспадар: Пасядзелкі ў маёй хаце,
У Беларускім нашым краі,
Прыйдуць Сцепкі,Пеці, Васі,
Прыйдуць Каці, Мані, Надзі,
Дом вяселлем напаўняя
Усіх сардэчна запрашаю!
Выбягаюць хлопчык і дзяўынка
Хлопчык: Гэй , вы хлопцы і дзяўчаты!
Сабірайцеся ля хаты.
Паспяваем,пагуляем
І гасцей пазабаўляем.
Дзяўчынка: Без музыкі, без дуды,
Ходзяць ногі не туды.
Як музыку пачуюць
Самі ногі ў пляс ідуць.
Танец “Дудалка”
Гаспадар: Дзякуй вам, дзеці, добра скакалі. Парадавалі нас.
Гаспадыня: Праходзьце, калі ласка, у хату. У маёй хаце розныя вырабы: і роспіс, і вышыўка, і ткацтва, і кераміка, вырабы з саломы і дрэва. Беларускія майстры іх зрабілі ад душы. А цяпер загадкі адгадайце, што гэта.
Загадкі:
- Пасудзіна новая, а ўся ў дзірках. (рэшата)
- Еёсць у мяне конь - сам маленькі,
А цэлае мора выпіў. (лыжка)
- Хата не багата, а ўся свеціцца. (кошык)
Гаспадар: У нашай хаце сабраліся не толькі працавітыя, але і вясёлыя мае сябры.
Дзеці: У нас голавы русыя,
А вочы сіні лён.
Мы дзеці-беларусы
Сыграем і спяём!
Песня: “Беларускія пыпеўкі”
Гаспадыня: Тэлінавітыя ў нас людзі на Беларусі, што працаваць, што спяваць - усё адно.
У хату ўбягае дзяўчынка пераапранутая ў бабулю.
Баба: Вы не бачылі майго бычка?
Выбягае вяртаецца з бычком. За ёй ідзе дзед з бычком (брыкаецца)
Сцэнка: “ Ой прадай мне бабанька бычка”
Гаспадыня: Ну і вясёлыя артысты.
А ў мяне ёсць артысты - цымбалісты.
Заіграйце, свой талент выяўляйце.
Аркестр.
Дзяўчынка: Я вельмі люблю музыку. І зараз пра музыканта верш прачытаю.
Верш: Вяселы дударык.
Гаспадар: А вось і ен ідзе са сваёй дудкай.
Гульня: “ Дудка”
Гаспадыня: Я зусім забылася, адну хвілінку, зараз паклічу сваю працавітую суседку. Ульяніца, Ульяніца! Зайдзі на хвілінку!
Ульяніца: (уваходзіць) Што мае даражэнькія?
Гаспадыня: Вельмі ты мне патрэбна.
Ульяніца: Ой, а колькі ў цябе гасцей.
Як усе прыгожа апрануты.
Гаспадыня: Вось ты ім, Ульяніца, дапамажы. Я ж ведаю, што ты і за прасніцай удалая, і рушнікі з твайго станка выходзяцю прыгожая. Ім патрэбны рушнікі, каб з імі танцаваць.
Ульяніца: Ды канечне, бярыце, мне не шкода.
Выносіць ручнікі.
Танец з ручнікамі.
Ульяніца: Выбачайце, даражэнькія, трэба да хаты бегчы, пара пірагі з печы даставаць,а то баюся, што згараць. Толькі не разыходзьцеся,пачастую ўсіх вас.
Гаспадыня: Пачакай, Ульяніца, я табе дапамагу.
Вяртаюцца з пірагамі.
Гаспадар: Сёння мы ў нашай зале,
Шмат чаго вам паказалі.
І жадаем ад душы
Быць здаровымі заўжды
Шчасця шмат і грошай майце.
Усе разам: Бывайце здаровы!
Жывіце багата!
Хай легкай будзе дарога да хаты!
Песня: “Добрага здароўя”
раскрыть » / « свернуть