Архив новостей © Ясли-сад № 10 г. Берёза
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.02.2021

Вячоркі

                                                                                  Ад прадзедаў спакон вякоў

                                                                                      Нам засталася спадчына...

     З якой хуткасцю бяжыць час! Мінаюць стагоддзі. Змяняецца і само жыццё, але нязменным застаецца памяць, якая дае сілы прыняць новае, не страціўшы пры гэтым тое каштоўнае, што назапашана нашымі продкамі.

     У  ДУА "Яслі - сад № 10 г. Бяроза" закончылася рэалізацыя рэспубліканскага інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі арганізацыі патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі", але праца ў гэтым напрамку працягваецца. Падцвярджэнне таму - свята "Вячоркі", якое прайшло ў дзяржаўнай установе ў адзін з прыгожых зімовых дзянькоў.

     Свята падрыхтавалі дзеці старэйшага ўзросту сумесна з музычнымі кіраўнікамі. Яшчэ свята не пачалося, а ўсе госці нібы перанесліся ў мінулае. Асаблівы народны каларыт стваралі з густам падабраныя дэкарацыі - утульная сялянская хата з печчу, упрыгожаная даматканымі палавікамі, ручнікамі з маляўнічымі ўзорамі - кветкамі, цудоўнымі вышытымі вырабамі, бытавымі прыладамі, якімі карысталіся нашы продкі. Упрыгожваннем свята сталі цудоўныя нацыянальныя касцюмы, у якія былі апрануты ўсе да аднаго ўдзельнікі свята.

     Гледзячы на шчаслівыя твары дзяцей, разумееш, што свята атрымалася.