Архив новостей © Ясли-сад № 10 г. Берёза
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.09.2019

Беларускамоўны дзень у садку

Паважаныя бацькі!

     Кожны чацвер у нашым дзіцячым садку - дзень беларускага маўлення. У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, стараемся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў. Калі ласка, прыходзячы раніцай у яслі - сад, прывітайцеся: "Добрай раніцы!". Ужывайце словы "Дзякуй", "Калі ласка", а ў вечары - "Да пабачэння!".

     Давайце будзем разам далучаць дзетак да роднай мовы, такой прыгожай, непаўторнай і мілагучнай.