Архив новостей © Ясли-сад № 10 г. Берёза
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.02.2022

Беларускамоўны дзень

Беларускамоўны дзень

     Беларуская мова-гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

     Дашкольная ўстанова-пачатковая ступень сістэмы адукацыі. Дашкольны ўзрост-найбольш спрыяльны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

     Кожны чацвер у дзіцячым садзе праходзіць беларускамоўны дзень-гэта заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела "Развіццё мовы і культуры маўленчых зносін" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. У гэты дзень педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзенічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў кульутры беларускага народа.