Архіў навін © Ясли-сад № 10 г. Берёза
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.01.23

Калядкі

     У нашай дашкольнай установе стала ўжо добрай традыцыяй сустракаць калядкі. Праз народныя святы мы знаёмім дзяцей з абрадамі нашых продкаў, выхоўваем любоў да роднай зямлі, да спадчыны. Каляды - даўняе народнае свята нашых дзядуль і бабуль. Калядныя святы прыносілі радасць у кожную хату. Вось і нашы выхаванцы старэйшай "А" групы з задавальненнем спявалі калядныя песні, танцавалі, гулялі з гаспадыняй. На свята завіталі госці - Цыганка, Ліса, Каза. Усе дзеці і дарослыя акунуліся ў дзівосны свет народнай культуры, атрымалі добры настрой і пачастункі.